top of page

ЖЫЦЬЦЁ


Сёньня першы дзень апасьля майго Дня нараджэньня (19.08.1966).


Па авестыйскай традыцыі, ў гэты дзень патрэбна яшчэ раз перагледзіць у сваім розуме сэнс таго, чаму жыцьцё чалавека не мае кошту.


Кожны з нас -- асабістая і непаўторная частка Бога, які даў нам магчымасьць прыйці ў гэты Сьвет, каб перамагчы зло.


Кожны з нас па сутнасьці свайго нараджэньня -- воін Сьвятла.


Кожны з нас павінен удакладніць, што ніякія мэты не каштуюць жыцьця чалавека.


Кожны з нас -- гэта асобны і непаўторны сьвет і цуд.


Кожны з нас павінен памятаць, што мы не маем права забраць у іньшага тое, што мы яму не давалі -- жыцьцё.


Кожны з нас павінен ведаць, што, пакуль чалавек жыве, ён ўсё можа выправіць.


Сёньня, я магу сказаць, што вельмі многа рызыкавала сваім жыцьцём, але, толькі, на першы погляд. Я ведаю, што Божанька любіць мяне асобна, і ніколі нікому не дазволіць скараціць яго.


Але, і да жыцьця іньшых, я таксама адношуся з павагай.


Неяк, па вясне гэтага года, мы размаўлялі з супрацоўнікам асабістай бясьпекі мін'юста, пра сьмяротнае пакараньне. Я за тое, каб яго не было. Колькі разоў ужо забівалі непавінных. То сьледства памылялася, то хутчэй адрапартаваць патрэбна было, то забіць пад заказ канкурэнтаў ці яшчэ па якой падставе.


А сапраўднаму злодзею сьмяротнае пакараньне -- як вызваленьне. Але ж, асноўнае ў пакараньні -- каб чалавек пераасэнсаваў сваё жыцьцё, свае мэты, ці іх адсутнасьць. І так -- на доўгія гады, гады пакараньня...


Чаму я супраць таго, каб забівалі Лукашэнка, апрача таго, што ўжо напісала.

Нельга новую старонку жыцьця краіны пачынаць з крывавай плямы, якую не змыць ніякімі мэтамі. І ў гісторы шмат таму прыкладаў. Ўзяць, напрыклад, забойства сям'і Мікалая другога. З крывавай плямы пачалася старонка -- крывавай плямай накрыла ўсіх, хто не змог уратаваць, ці, абыякава аднёсся, да лёса гэтай сям'і.


Шмат разоў чула пытаньне, чаму злодзеі не паміраюць і жывуць, як сыр ў масле. Мы ж не ведаем, якое там масла, і які з іх сыр. Але, калі чалавек прадаў душу д'яблу, ён стаў інструментам д'ябла, механізмам, які дае магчымасьць злу забіраць недажыты людьзьмі час сабе. Бо, зло ў нашым Сьвеце мае пачатак, і мае канец. І толькі час, які зло забірае сабе ад людзей, якія памёрлі раней, чым патрэбна, дае злу магчымасьць існаваць.


Лукашэнку і яго банду нельга забіваць. Нельга станавіцца такімі ж, як нашы каты. Проста, можна ўспомніць, што мы -- людзі, і непадпарадкоўвацца злодзейскім "законам" служак д'ябла. Калі большасьць грамадзян будзе памятаваць, што краіна наша, і ўлада належыць нам, ніякія служкі не змогуць нас катаваць. Патрэбна нагадаць слугам народа, хто ў краіне гаспадар.


Ўсё проста, як граблі. Але ж, большасьць з нас зноў і зноў на іх наступае...

І, зза такіх недарэк, а, таксама, абыякавай большасці, пакутуе ўся краіна.


ЧАЛАВЕК ПАВІНЕН ПАМЯТАЦЬ,

ШТО ЁН -- ЧАСТКА БОГА,

ЁН БОГ НА ЗЯМЛІ !!!

Избранные посты
Недавние посты
Архив
Поиск по тегам
Тегов пока нет.
Мы в соцсетях
  • Facebook Basic Square
  • Twitter Basic Square
  • Google+ Basic Square
bottom of page